Пошук

Юбілей-2025: другая двухбаковая сустрэча Святы Пасад – Італія

14 лістапада 2023 года ў рымскім Палацы Кіджы адбылася другая двухбаковая сустрэча Святога Пасада з італьянскім урадам з мэтай падрыхтоўкі да Юбілею-2025.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Дэлегацыю Італіі ўзначальвала прэм’ер-міністр Джорджа Мелоні, а Святога Пасада – Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал П’етра Паралін, які паведаміў аб запланаванай на май 2024 года публікацыі юбілейнай папскай булы.

На парадку дня сустрэчы стаялі пытанні бяспекі, аховы здароўя, удзелу добраахвотнікаў, грамадзянскай абароны і транспарту. Абмяркоўваліся таксама такія актуальныя праблемы, як выдача віз, прыём пілігрымаў і турыстаў, пашырэнне інфармацыі пра культурнае вымярэнне Юбілею ў школах, а таксама правядзенне культурных падзей - выстаў і канцэртаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў у бліжэйшыя дні можна будзе знайсці на афіцыйным партале Юбілею і ў мабільным дадатку Iubilaeum25 (для Android i IOS)

15 лістапада 2023, 12:24