Пошук

Аб нас

Vatican News – гэта інфармацыйны партал Святога Пасада, які разам з Ватыканскім радыё, L’Osservatore Romano і Vatican Media намагаецца “як мага лепш адказваць на патрабаванні місіі Касцёла” ў сучаснай культуры. Яго ўзнікненню паспрыяла новая структура Рымскай курыі – Сакратарыят па камунікацыі, які быў заснаваны Апостальскім лістом Папы Францішка ў форме motu proprio ад 27 ліпеня 2015 года.

 

Vatican News, выходзячы за рамкі паняцця звычайнай лічбавай канвергенцыі, імкнецца адказваць на пастаянныя змены прасторы і формы камунікацыі і ў нейкай ступені прадбачыць іх развіццё, каб “абвяшчаць Евангелле міласэрнасці ўсім народам” розных культур. Ён выказваецца і ўзаемадзейнічае з дапамогай аўдыё, відэа, тэкстаў і выяў на шматмоўным, мультыкультурным, шматканальным, мультымедыйным узроўнях, прыстасаваных да розных прылад. Чатыры тэматычныя блокі інфармуюць аб дзейнасці Папы, Святога Пасада, мясцовых Касцёлаў, а таксама знаёмяць з сусветнымі навінамі.

 

Vatican News асноўваецца на аператыўных магчымасцях моўных рэдакцый Ватыканскага радыё, спраектаванага і пабудаванага Гульельма Марконі па жаданню Папы Пія XI (вяшчанне распачалося 12 лютага 1931 года). Партал мае намер не толькі інфармаваць, але і несці надзею веры па ўсім свеце, прапаноўваючы інтэрпрэтацыйны ключ да падзей у святле Евангелля.

 

У сваёй працы Vatican News кіруецца крытэрыем “апостальства і місійнасці, з асаблівай увагай да сітуацый нястачы, беднасці і цяжкасцей” (прамова Папы на пленарным пасяджэнні Сакратарыята па камунікацыі 4 мая 2017 года).

 

 

Прэфект

Паола Руфіні

 

Праграмны дырэктар

Андрэа Тарніелі

 

Намеснікі дырэктара

Сэрджа Чэнтафанці, Алесандра Джызоці

 

Адказны за Ватыканскае радыё і Vatican News

Масіміліяна Мэнікэці