Пошук

Сустрэча дэлегацый Італіі і Святога Пасаду Сустрэча дэлегацый Італіі і Святога Пасаду  (ANSA)

Святы Пасад і Італія абмеркавалі падрыхтоўку да Юбілею 2025 года

19 красавіка 2023 года адбылася двухбаковая сустрэча кіраўніцтва Італіі і Апостальскай Сталіцы з нагоды надыходзячага Юбілею 2025 года, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дэлегацыю італьянскіх уладаў узначальвала Прэм’ер-міністр Джорджа Мелоні, а Святога Пасаду – Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал П’етра Паралін.

Падчас сустрэчы, якая працягвалася каля паўтары гадзіны, бакі выказалі ўзаемную ўдзячнасць за супрацоўніцтва і запэўнілі ў чаканні падзеі, якая магла б паспрыяць духоўнаму і культурнаму развіццю Рыма і ўсёй краіны. Напрыканцы сустрэчы была падкрэслена неабходнасць далейшага абмену думкамі, каб сачыць за ходам працы, накіраванай на прыняцце пілігрымаў і вернікаў, якія прыбудуць у Вечны Горад у Юбілейны год.
 

20 красавіка 2023, 08:43