Пошук

Сядзіба Інстытута рэлігійных спраў - Ватыканскага банка. Ілюстрацыйнае фота Сядзіба Інстытута рэлігійных спраў - Ватыканскага банка. Ілюстрацыйнае фота 

Нунцыятура ва Украіне: Ватыканскі банк не зберагае грашэй Пуціна

Зберажэнні Пуціна ў так званым Ватыканскім банку і апазіцыя Святога Пасаду супраць адпраўкі зброі ва Украіну – гэта фэйк-ньюс, якія абвяргае Апостальская нунцыятура ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У. Пуцін захоўвае частку сваіх грошай у Ватыканскім банку”, – гэта няпраўда. Інстытут рэлігійных спраў кіруе толькі рахункамі, адкрытымі на імя фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з Каталіцкім Касцёлам або Святым Пасадам (напрыклад, пасольстваў, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе), і ніколі рахункамі замежных асоб або ўрадаў”, - гаворыцца на сайце прадстаўніцтва Святога Пасаду.

Нунцыятура таксама каментуе інфармацыю аб тым, што Святы Пасад нібыта “выступае супраць адпраўкі зброі ва Украіну”. Тлумачачы сваю пазіцыю, яна спасылаецца на інтэрв’ю Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці, кардынала П'етра Параліна парталу ACI Stampa.

“У згаданым інтэрв’ю гаворка ідзе пра тры розныя рэчы, аддзеленыя адна ад адной адпаведнымі знакамі прыпынку: згодна з каталіцкай тэалогіяй, кожная краіна, а ў дадзеным выпадку Украіна, мае права абараняцца. Адзначаецца той факт, што міжнародная супольнасць не жадае непасрэдна ўдзельнічаць у вайне, хоць некаторыя краіны пасылаюць зброю. Канстатуецца яшчэ адзін факт: існуе рызыка таго, што развіццё сітуацыі прывядзе да яшчэ больш сур'ёзнай эскалацыі з неймавернымі наступствамі”, - гаворыцца ў паведамленні на сайце Апостальскай нунцыятуры ва Украіне.
 

09 красавіка 2022, 10:43