Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новае прызначэнне ў Ватыкане: узмацненне пракурорскай сістэмы

Святы Айцец прызначыў Джанлуку Пэронэ, выкладчыка камерцыйнага права ў Рымскім універсітэце Tor Vergata, выканаўчым Прамотарам справядлівасці ў Трыбунале Дзяржавы Ватыкан.

Новы ватыканскі закон, абнародаваны 16 сакавіка 2020 г., прадугледжвае наяўнасць такой пасады.

Пэронэ з’яўляецца экспертам у галіне карпаратыўнага, банкаўскага, фінансавага права, а таксама заканадаўства аб банкруцтве і неплацежаздольнасці. Пантыфік прызначыў яго на тры гады. Спецыялізацыя новага выканаўчага пракурора сведчыць, перш за ўсё, аб неабходнасці наяўнасці ў Трыбунале эксперта па барацьбе з фінансавымі злачынствамі.

Прызначэнне адбылося напярэдадні прыбыцця ў Ватыкан інспектараў Moneyval – Камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер барацьбы з адмываннем грошай.

Трэба нагадаць, што ў 2016 г. у Апараце ватыканскага Прамотара справядлівасці была створана спецыяльная Секцыя па барацьбе з эканамічнымі і фінансавымі злачынствамі, якая цесна супрацоўнічае з Бюро фінансавай інфармацыі Святога Пасаду і Ватыкана (AIF).

Джанлука Пэронэ будзе супрацоўнічаць з ватыканскім Прамотарам справядлівасці Джан Пьера Мілана.
 

29 верасня 2020, 12:13