Пошук

Vatican News

Заканадаўчыя новаўвядзенні ў Дзяржаве Ватыкан

Папа абвясціў новы закон (№ CCCLI), які зацвярджае судовы парадак Дзяржавы Ватыкан, замяняючы сабой заканадаўства з 1987 г., устаноўленае Янам Паўлам II. Тэкст складаецца з 31 артыкула.

Абноўленае заканадаўства гарантуе большую незалежнасць судовых органаў. Яно вызначае канкрэтныя патрабаванні да прызначэння прадстаўнікоў Трыбунала, якія выбіраюцца з універсітэцкіх выкладчыкаў і юрыстаў з пацверджанай рэпутацыяй, з судовым або адвакацкім досведам у грамадзянскай, крымінальнай або адміністрацыйнай сферах.

Новаўвядзенні маюць на мэце спрашчэнне судовай сістэмы і, у той жа час, умацаванне штату Трыбунала, які пашыраецца на адну адзінку, а таксама прадугледжваюць рэжым поўнай занятасці і выключнасці – працы толькі ў Ватыкане, – як мінімум для аднаго з суддзяў. Вызначаюцца таксама магчымыя дысцыплінарныя меры ў дачыненні да адвакатаў, зарэгістраваных у ватыканскім судовым рэестры.

З гэтага часу Апарат ватыканскага Прамотара справядлівасці будзе мець асобнага кіраўніка, незалежнага ад кіраўніцтва Трыбунала.

Новы закон стаў следствам рэгулятыўных рэформ у эканамічных, фінансавых і крымінальных пытаннях, а таксама далучэння да важных міжнародных канвенцый. У той жа час, ён захоўвае і забяспечвае спецыфіку ватыканскага права, якое прызнае кананічны парадак у якасці першай нарматыўнай крыніцы і тлумачальнага крытэрыю.

16 сакавіка 2020, 12:22