Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад і Сусветная Рада Цэркваў пра свет пасля пандэміі

Сусветная Рада Цэркваў і Папская рада па міжрэлігійным дыялогу апублікавалі сумеснае разважанне, прысвечанае шматканфесійнай салідарнасці падчас і пасля пандэміі каронавіруса.

Сусветная Рада Цэркваў і Папская рада па міжрэлігійным дыялогу апублікавалі сумеснае разважанне, прысвечанае шматканфесійнай салідарнасці падчас і пасля пандэміі каронавіруса.

“Служэнне параненаму свету ў міжрэлігійнай салідарнасці: хрысціянскі заклік да роздуму і дзеянняў падчас COVID-19”, - так гучыць поўная назва дакумента. Яго мэта – заахвоціць Цэрквы і хрысціянскія арганізацыі да сумеснай рэфлексіі.

Сучасны кантэкст з’яўляецца магчымасцю для пошуку новых форм салідарнасці і пераасэнсавання свету пасля пандэміі, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

У дакуменце, які складаецца з пяці раздзелаў, утрымліваецца разважанне пра характар салідарнасці, якая падтрымліваецца надзеяй, прапануецца хрысціянская аснова для міжрэлігійнай салідарнасці, некалькі ключавых прынцыпаў і шэраг практычных рэкамендацый па рэалізацыі канкрэтных ініцыятыў.

Кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот, старшыня Дыкастэрыі, падкрэсліў, што “пандэмія выкрыла параненасць і далікатнасць нашага свету”, і таму адказы на яе павінны давацца ў духу салідарнасці і адкрытасці да паслядоўнікаў іншых рэлігійных традыцый і людзей добрай волі.

“Міжрэлігійны дыялог не толькі дапамагае высветліць прынцыпы нашай уласнай веры і нашай ідэнтычнасці як хрысціян, але і адкрывае нас да разумення праблем і творчых рашэнняў, якія могуць мець іншыя”

, - лічыць Генеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў Ёан Саука.

Нагадаем, што ў маі 2019 г. Сусветнай Радай Цэркваў і Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу быў падрыхтаваны сумесны дакумент Адукацыя на карысць міру ў шматканфесійным свеце – хрысціянская перспектыва.
 

27 жніўня 2020, 12:23