Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад і Сусветная Рада Цэркваў: адукацыя на карысць міру

Святы Пасад будзе ўмацоўваць супрацоўніцтва з Сусветнай Радай Цэркваў у галіне міжрэлігійнага дыялогу. У Жэневе была абвешчана сумесная дэкларацыя.

У дакуменце пад назвай Адукацыя на карысць міру ў шматканфесійным свеце – хрысціянская перспектыва гучыць заклік да ўсіх хрысціянскіх супольнасцей, паглыбляць рэфлексію над структурнымі прычынамі пагроз для міру ў сучасным свеце.

Сусветная Рада Цэркваў аб’ядноўвае больш за 350 хрысціянскіх дэнамінацый. Каталіцкі Касцёл не належыць да яе, але блізка супрацоўнічае. Падпісантамі дэкларацыі з’яўляюцца Генеральны сакратар Рады, пастар Олаф Фюксэ Твэйт і старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, біскуп Мігель Анхель Аюса Гішот.

Па словах прадстаўніка Святога Пасаду, падпісанне сумеснай заявы з’яўляецца неабходным з улікам змен, якія адбываюцца ў сучасным свеце: насельніцтва планеты расце, а чалавецтва ўсё больш падзелена. Міру пагражае тэрарызм і радыкалізацыя часткі грамадства. На гэтую з’яву трэба рэагаваць выхаваннем да міру, і ўсе Цэрквы жадаюць працаваць над гэтым, - падкрэсліў біскуп Аюса.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 мая 2019, 14:06