Пошук

Vatican News

Эксперт: ватыканскія суддзі стануць больш незалежнымі

Крытэрый заканадаўчых новаўвядзенняў у Ватыкане – гэта перакананасць у тым, што незалежнасць суддзяў і іх прафесійныя якасці з’яўляюцца неад’емнай умовай правасуддзя.

16 сакавіка 2020 г. Францішак абвясціў новы закон, якім зацвердзіў судовы парадак Дзяржавы Ватыкан, замяняючы заканадаўства, устаноўленае ў 1987 г. Янам Паўлам ІІ.

Джузэпэ Піньятонэ, старшыня Трыбунала Дзяржавы Ватыкан, зазначыў, што прыняцце новых нормаў стала следствам шматлікіх важных змен, якія адбываюцца ў ватыканскім заканадаўстве з 2000 г. і звязаны з далучэннем Ватыкана да многіх міжнародных канвенцый. Яны тычацца галоўным чынам эканамічнай, фінансавай і крымінальнай сфер.

Гаворачы пра новыя нормы, юрыст звярнуў увагу на ўмацаванне незалежнасці суддзяў у выкананні іх абавязкаў; увядзенне судовай паліцыі, падпарадкаванай судовым уладам; увядзенне канкрэтных і строгіх патрабаванняў да ватыканскіх суддзяў, адзін з якіх абавязкова павінен быць спецыялістам па Кананічным праве Касцёла.

Важным ён назваў таксама магчымасць разгляду спраў калегіяльным чынам: з далучэннем да звычайнага складу Касацыйнага суда двух або больш суддзяў, прызначаных на трохгадовы тэрмін.

Джузэпэ Піньятонэ заўважыў, што важныя новаўвядзенні тычацца дзяржаўных абвінаваўцаў. Прадугледжана прызначэнне асобнага кіраўніка Апарату ватыканскага Прамотара справядлівасці, функцыі якога не могуць спалучацца з функцыямі кіраўніка Трыбунала.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 сакавіка 2020, 14:39