Пошук

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Гіваргіса ІІІ Папа падчас аўдыенцыі для Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Гіваргіса ІІІ  (Vatican Media)

Трэці этап дыялогу Каталіцкага Касцёла з Асірыйскай Царквой

21-22 лістапада 2019 г. у Ватыкане прайшла пленарная сесія Змешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Асірыйскай Царквой Усходу.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы знаходзіліся пытанні, звязаныя з прыродай і місіяй Касцёла, а таксама дзейнасцю Святога Духа ў Касцёле.

У ходзе гэтай, ужо трэцяй, фазы дыялогу члены Змешанай камісіі прадставілі дакументы аб вобразе Касцёла ў абедзвюх традыцыях, кожная з якіх развіла ўзаемадапаўняльную інтэрпрэтацыю таямніцы Касцёла, як Цела Хрыста, Пастыра і Яго статку, Маці, Каўчэга збаўлення, Жаніха і нявесты, сходу вернікаў і духоўнага шпіталя.

Удзельнікі сустрэчы з удзячнасцю ўзгадалі 25-годдзе заснавання Змешанай камісіі, а таксама падпісанне Янам Паўлам ІІ і Патрыярхам Мар Дынкам IV Сумеснай хрысталагічнай дэкларацыі ў лістападзе 1994 г.

Асірыйская Царква Усходу налічвае каля 500 тыс. вернікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Блізкага Усходу, Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі. Рэзідэнцыя Патрыярха знаходзіцца ў іракскім горадзе Эрбіль.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 лістапада 2019, 14:20