Папа падчас аўдыенцыі для Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Гіваргіса ІІІ Папа падчас аўдыенцыі для Патрыярха Асірыйскай Царквы Усходу Мар Гіваргіса ІІІ 

Трэці этап дыялогу Каталіцкага Касцёла з Асірыйскай Царквой

21-22 лістапада 2019 г. у Ватыкане прайшла пленарная сесія Змешанай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Асірыйскай Царквой Усходу.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы знаходзіліся пытанні, звязаныя з прыродай і місіяй Касцёла, а таксама дзейнасцю Святога Духа ў Касцёле.

У ходзе гэтай, ужо трэцяй, фазы дыялогу члены Змешанай камісіі прадставілі дакументы аб вобразе Касцёла ў абедзвюх традыцыях, кожная з якіх развіла ўзаемадапаўняльную інтэрпрэтацыю таямніцы Касцёла, як Цела Хрыста, Пастыра і Яго статку, Маці, Каўчэга збаўлення, Жаніха і нявесты, сходу вернікаў і духоўнага шпіталя.

Удзельнікі сустрэчы з удзячнасцю ўзгадалі 25-годдзе заснавання Змешанай камісіі, а таксама падпісанне Янам Паўлам ІІ і Патрыярхам Мар Дынкам IV Сумеснай хрысталагічнай дэкларацыі ў лістападзе 1994 г.

Асірыйская Царква Усходу налічвае каля 500 тыс. вернікаў, якія пражываюць на тэрыторыі Блізкага Усходу, Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі. Рэзідэнцыя Патрыярха знаходзіцца ў іракскім горадзе Эрбіль.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 лістапада 2019, 14:20