Пошук

Vatican News
Мансеньёр Кадзітуваку Канканамалаге Мансеньёр Кадзітуваку Канканамалаге 

Новы сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу

3 ліпеня 2019 г. Пантыфік прызначыў на пасаду сакратара Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу мансеньёра Індуніла Джанакаратнэ Кадзітуваку Канканамалаге, дагэтуль падсакратара ўзгаданай дыкастэрыі.

Мансеньёр Канканамалаге нарадзіўся ў 1966 г. у Шры-Ланцы. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2000 г. Пасля абароны доктарскай дысертацыі ў Папскім універсітэце “Урбаніана”, выкладаў на факультэце місіялогіі гэтай навучальнай установы. 12 чэрвеня 2012 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго падсакратаром Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

У адным з інтэрв’ю новапрызначаны сакратар Папскай рады падкрэсліваў, што міжрэлігійны дыялог з’яўляецца неад’емнай часткай місіі Касцёла, не толькі таму, што спрыяе мірнаму суіснаванню паміж народамі, але таксама дапамагае далейшаму пазнанню “таямніцы Бога”, становячыся, такім чынам, “дыялогам збаўлення”.

25 мая 2019 г. Святы Айцец прызначыў старшынёй Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу 67-гадовага іспанскага біскупа Мігеля Анхеля Аюса Гішота, дагэтуль сакратар гэтай ватыканскай дыкастэрыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 ліпеня 2019, 12:39