Пошук

Vatican News
Айцец Раньера Канталамеса. Ілюстратыўнае фота Айцец Раньера Канталамеса. Ілюстратыўнае фота  (ANSA)

Папскі прапаведнік: або час на цішыню, або духоўнае спусташэнне

Мы шукаем Езуса, але заўсёды недзе звонку, у той час як Ён сам заклікае нас увайсці ў дом нашага сэрца, дзе хоча з намі сустрэцца, заўважыў айцец Раньера Канталамеса ў другім велікапосным казанні.

Прапаведнік Папскага дома падзяліўся духоўнымі разважаннямі са Святым Айцом і супрацоўнікамі Рымскай курыі раніцай 22 сакавіка 2019 г. у ватыканскай капліцы “Redemptoris Mater”. Ён засяродзіў сваю ўвагу на крызісе духоўнага жыцця, які перажывае чалавек у сучасную эпоху.

“[Адмаўленне ад духоўнасці і скіраванасць у напрамку вонкавага – гэта адзін з самых небяспечных аспектаў феномена секулярызацыі]”

, - сказаў капуцын.

Айцец Канталамеса заўважыў, што ў наш час людзі жывуць “у цэнтрыфузе, якая працуе на поўную магутнасць”, у “страху перад цішынёй”, забываючы, што “духоўнае жыццё – гэта шлях да сапраўднага жыцця”. Духоўнае спусташэнне, аднак, не прымаецца многімі маладымі людзьмі, якія шукаюць месца і час для цішыні і сузірання, каб знайсці саміх сябе і Бога.

“[Іх шмат, хоць ніхто пра іх не кажа. Некаторыя з іх заснавалі дамы малітвы і няспыннай эўхарыстычнай адарацыі, а праз інтэрнэт даюць магчымасць многім людзям далучыцца да сябе]”

, - сказаў прапаведнік.

Паводле італьянскага манаха, засяроджанасць на вонкавым нярэдка тычыцца людзей, “найбольш занятых і актыўных ў Касцёле”, у тым ліку манаскіх асобаў. “Мітусня – гэта назва смяротнай хваробы, якая падсцерагае нас усіх...”, - папярэдзіў ён.

“Знікненне цішыні – гэта сур’ёзны сімптом. Здаецца, што амаль адусюль былі прыбраны таблічкі, якія ў кожны кляштарным калідоры загадвалі на лацінскай мове: Sillentium!”, - заўважыў айцец Канталамеса.

“[Я думаю, што перад многімі манаскімі асяродкамі стаіць дыялема: цішыня альбо смерць! Або знойдзем атмасферу і час для цішыні і духоўнага жыцця, або наступіць прагрэсуючае і татальнае духоўнае спусташэнне]”

, - дадаў ён.

Капуцын заўважыў, што для хрысціян, якія імкнуцца выходзіць насустрач свету, важна спачатку сустрэць свайго бліжняга або беднага ў сэрцы, бо інакш існуе рызыка не сустрэцца, а “сутыкнуцца з ім”.

“Калі хочам наследаваць тое, што Бог зрабіў праз уцелаўленне, то будзем наследаваць Яго да канца. Гэта праўда, што Ён адмовіўся ад сябе, выйшаў па-за сябе, выйшаў з трынітарнага духоўнага стану, каб прысці ў свет. Аднак мы ведаем, як гэта адбылося: “Тое, што было – засталося, тое, чаго не было – было прынята”, кажа адносна ўцелаўлення старажытнае выслоўе. Не пакідаючы ўлоння Айца, Слова прыйшло да нас. Пойдзем жа таксама і мы ў свет, але ніколі не выходзячы цалкам з глыбіні сваёй душы”, - заклікаў прапаведнік Папскага дома.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 сакавіка 2019, 12:28