Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папская швейцарская гвардыя мае новы сайт

Папская швейцарская гвардыя мае новы сайт. З яго дапамогай патэнцыйныя рэкруты могуць падаць заяву з просьбай далучыцца да самага невялікага войска ў свеце.

Сайт www.guardiasvizzera.ch мае чатыры моўныя версіі: нямецкую, французскую, італьянскую і англійскую. Ён утрымлівае інфармацыю аб гісторыі і місіі Швейцарскай гвардыі, умовах уступлення ў яе шэрагі і патрабаваннях да патэнцыйных рэкрутаў.

Навабранцы змогуць спампаваць адсюль усе неабходныя бланкі і пазнаёміцца з раскладам падрыхтоўкі да службы. Сайт распавядае пра актуальныя навіны з жыцця Папскай швейцарскай гвардыі і ўтрымлівае спасылкі на яе старонкі ў сацыяльных сетках. Ён адаптаваны для прагляду з дапамогай мабільных інтэрнэт-прыладаў.

Сайт мае раздзел, адрасаваны былым папскім гвардзейцам, а таксама дае магчымасць дабрачынцам з дапамогай некалькіх клікаў рабіць ахвяранні на падтрыманне ватыканскай арміі.

Гвардзейцы выконваюць ганаровы абавязак аховы Папы і Апостальскага палацу, а таксама меж Дзяржавы Ватыкан. Афіцэры суправаджаюць Святога Айца ў замежных падарожжах. Асноўны склад Швейцарскай гвардыі, гэта рэкруты, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу на працягу 26 месяцаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 сакавіка 2019, 13:35