Пошук

Vatican News
Лагатып 42-й Міжнароднай сустрэчы сяброўства Лагатып 42-й Міжнароднай сустрэчы сяброўства 

Сустрэча ў Рыміні: пра крызіс маладога пакалення

Адна з найважнейшых тэм 42-й Міжнароднай сустрэчы сяброўства, якая ў гэтыя дні праходзіць у Рыміні, – гэта крызіс маладога пакалення і аслабленне яго надзеі на будучыню.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дэбаты, сустрэчы і прэзентацыі таксама датычацца пандэміі, вакцын і спосабаў ліквідацыі COVID-19. Абмяркоўваюцца тэмы, звязаныя з апошнімі падзеямі ў Афганістане і Гаіці.

Арганізатары падкрэслілі, што канцэпцыя заўтрашняга дня нараджаецца не з заклікаў і заяў, а з дыялогу і пабудовы адносін, узаемнага слухання і адкрытасці да іншых. “Мы гаворым пра тое, што добра для маладых людзей. Як мы можам стварыць эканоміку, якая будзе служыць ім?” – адзначыў Бернхард Шольц, кіраўнік Фонду сустрэчы сяброўства паміж народамі.

“Стварэнне дружалюбнай эканомікі павінна пачынацца з вырашэння тэмы працы і беспрацоўя, асабліва сярод людзей, якія стаяць на старце сваёй кар'еры", - заўважыў арганізатар сустрэчы Джорджа Вітадзіні.

“Мужнасць гаварыць я", што з'яўляецца лозунгам сустрэчы, выяўляецца ў здольнасці дзейнічаць, каб палепшыць сваё становішча, становішча бліжніх і ўсёй супольнасці. Зараз у свеце працы адбываюцца вялікія змены. Ёсць 286 прафесій, якія хутка запатрабуюць або ўжо патрабуюць дадатковых кампетэнцый. Беспрацоўе з'яўляецца вынікам цяжкасцей пры адаптацыі да новых працоўных месцаў, прычым не толькі ў лічбавай прасторы, але і да традыцыйных працоўных месцаў”, - звярнуў увагу Вітадзіні ў інтэрв’ю Vatican News. Паводле арганізатара, сустрэча мае на мэце паказаць магчымасці там, дзе грамадства пакуль бачыць толькі праблемы.
 

24 жніўня 2021, 10:35