Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: пасля пандэміі пачаць усё з пачатку без эгаізму

Не змарнаваць магчымасці, якія стварыў крызіс, выкліканы пандэміяй, - заклікаў Папа ўдзельнікаў 42-й Сустрэчы сяброўства паміж народамі, якая з 20 па 25 жніўня 2021 г. пройдзе ў італьянскім Рыміні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пасля пандэміі неабходна пачаць усё спачатку, але без эгаізму. Гэта не адбудзецца аўтаматычна, бо ў аснове кожнага чалавечага дзеяння знаходзіцца свабода, - адзначаецца ў звароце, скіраваным за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы.

Спасылаючыся на тэму сёлетняй Сустрэчы ў Рыміні: “Мужнасць, каб казаць – “я”, Пантыфік заўважыў, што пандэмія абудзіла ў людзях пачуццё асабістай адказнасці і “многія сведчылі аб гэтым у розных сітуацыях”. “Перад абліччам хваробы і пакут, перад абліччам з’яўлення патрэбаў, многія людзі не адступілі назад і сказалі: “Вось я”, - гаворыцца ў папскім пасланні.

“Грамадства мае жыццёвую неабходнасць у асобах, якія будуць з’яўляцца адказнай прысутнасцю. Без асобы няма грамадства, але выпадковае мноства істотаў, якія не ведаюць чаму яны разам. Адзіным сувязным звяном будзе эгаізм разліку і прыватныя інтарэсы, якія робяць абыякавымі да ўсяго і да ўсіх”, - папярэдзіў Святы Айцец.

У пасланні звяртаецца ўвага на тое, што “ідалапаклонніцтва перад уладай і грашыма аддае перавагу таму, каб мець справы з індывідамі, а не асобамі”, гэта значыць з людзьмі, “засяроджанымі на сваіх патрэбах і ўласных суб’ектыўных правах”, а не адкрытымі на іншых, гатовымі фармаваць братэрскае адзінства і сацыяльнае сяброўства.

Францішак адзначыў важнасць асабістай адказнасці кожнага чалавека за аднаўленне жыцця грамадства пасля пандэміі, заклікаў будаваць сыноўскія адносіны з Хрыстом і не баяцца крочыць новымі шляхамі, будучымі адкрытымі на дыялог з усімі людзьмі.

Сустрэча сяброўства паміж народамі праходзіць у італьянскім горадзе Рыміні з 1980 г. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі свету палітыкі, грамадства, рэлігіі і культуры. Арганізатарам падзеі з’яўляцца каталіцкіх рух Камунія і вызваленне (Comunione e liberazione).
 

19 жніўня 2021, 13:41