Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец салідарны з маракамі, якія не могуць вярнуцца дамоў

Францішак выказаў салідарнасць з маракамі, якія па прычыне надзвычайных мер, прынятых у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, не могуць вярнуцца да сваіх блізкіх.

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 20 снежня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Папа заўважыў, што пандэмія каронавіруса прывяла да асаблівых цяжкасцей для работнікаў марской сферы.

Святы Айцец заўважыў, што каля 400 тыс. маракоў ва ўсім свеце ў дадзены момант заблакаваны на сваіх судах. Перыяд іх знаходжання ў моры значна перавышае тэрміны, прадугледжаныя кантрактамі, але яны не маюць магчымасці вярнуцца дамоў.

“Прашу Панну Марыю, Зорку мора, суцішыць усіх гэтых людзей, а таксама тых, якія перажываюць складаныя сітуацыі, і заклікаю ўлады зрабіць усё магчымае для таго, каб яны маглі вярнуцца да сваіх блізкіх”, - сказаў Францішак.
 

20 снежня 2020, 13:12