Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 20 снежня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Папа заўважыў, што пандэмія каронавіруса прывяла да асаблівых цяжкасцей для работнікаў марской сферы.
Святы Айцец заўважыў, што каля 400 тыс. маракоў ва ўсім свеце ў дадзены момант заблакаваны на сваіх судах. Перыяд іх знаходжання ў моры значна перавышае тэрміны, прадугледжаныя кантрактамі, але яны не маюць магчымасці вярнуцца дамоў.
“Прашу Панну Марыю, Зорку мора, суцішыць усіх гэтых людзей, а таксама тых, якія перажываюць складаныя сітуацыі, і заклікаю ўлады зрабіць усё магчымае для таго, каб яны маглі вярнуцца да сваіх блізкіх”, - сказаў Францішак.