Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак салідарны з ахвярам урагану ў Цэнтральнай Амерыцы

Францішак выказаў сваю салідарнасць з народамі, якія церпяць ад прыродных катаклізмаў, выкліканых трапічным ураганам “Эта”. Ён стаў прычынай гібелі дзясяткаў чалавек.

“Я бачу сцяг, які падштурхоўвае мяне ўзгадаць пра насельніцтва Цэнтральнай Амерыкі, якое пакутуе ў гэтыя дні ад знішчальнага урагана, што прывёў да шматлікіх ахвяр і нанёс вялізарную шкоду, абцяжараную ўжо складанай сітуацыяй, звязанай з пандэміі”, - сказаў Папа, вітаючы вернікаў пасля малітвы "Анёл Панскі", 8 лістапада 2020 г. на плошчы св. Пятра.

Пантыфік пажадаў, каб Пан прыняў да сябе ўсіх памерлых, суцешыў іх блізкіх і падтрымаў тых, хто найбольш пацярпеў, а таксама ўсіх тых, хто самаахвярна ім дапамагае.
 

08 лістапада 2020, 14:31