“Я бачу сцяг, які падштурхоўвае мяне ўзгадаць пра насельніцтва Цэнтральнай Амерыкі, якое пакутуе ў гэтыя дні ад знішчальнага урагана, што прывёў да шматлікіх ахвяр і нанёс вялізарную шкоду, абцяжараную ўжо складанай сітуацыяй, звязанай з пандэміі”, - сказаў Папа, вітаючы вернікаў пасля малітвы "Анёл Панскі", 8 лістапада 2020 г. на плошчы св. Пятра.
Пантыфік пажадаў, каб Пан прыняў да сябе ўсіх памерлых, суцешыў іх блізкіх і падтрымаў тых, хто найбольш пацярпеў, а таксама ўсіх тых, хто самаахвярна ім дапамагае.