Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі прымаў удзел у сімпозіуме, арганізаваным Святым Пасадам на тэму: “Партнёрства з рэлігійнымі арганізацыямі”.
Прэс-сакратар Дзяржсакратарыята ЗША Морган Артагус паведаміў, што падчас шырокай размовы з Францішкам была падкрэслена занепакоенасць ЗША і Святога Пасаду станам свабоды рэлігіі, асабліва сітуацыяй хрысціянскіх супольнасцей на Блізкім Усходзе. Гаворка ішла таксама пра намаганні па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека ў свеце.
“Я ўдзячны за супрацоўніцтва з Касцёлам у яго намаганнях па абароне рэлігійных меншасцей. Мы павінны спыніць гуманітарную катастрофу ў Сірыі і адказаць на пакуты народа Венесуэлы”, - напісаў у Twitter Дзяржаўны сакратар ЗША.