1570087638923.JPG

Пантыфік сустрэўся з Дзяржсакратаром ЗША

Папа прыняў 3 кастрычніка 2019 г. Дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам Пьетра Паралінам.

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі прымаў удзел у сімпозіуме, арганізаваным Святым Пасадам на тэму: “Партнёрства з рэлігійнымі арганізацыямі”.

Прэс-сакратар Дзяржсакратарыята ЗША Морган Артагус паведаміў, што падчас шырокай размовы з Францішкам была падкрэслена занепакоенасць ЗША і Святога Пасаду станам свабоды рэлігіі, асабліва сітуацыяй хрысціянскіх супольнасцей на Блізкім Усходзе. Гаворка ішла таксама пра намаганні па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека ў свеце.

“Я ўдзячны за супрацоўніцтва з Касцёлам у яго намаганнях па абароне рэлігійных меншасцей. Мы павінны спыніць гуманітарную катастрофу ў Сірыі і адказаць на пакуты народа Венесуэлы”, - напісаў у Twitter Дзяржаўны сакратар ЗША.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 кастрычніка 2019, 15:04