Cerca

Vatican News
Арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця Арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця 

Святы Пасад: смерць Вэнсана Ламбэра – параза для чалавецтва

Апостальская Сталіца назвала смерць Вэнсана Ламбэра паразай для чалавецтва. 42-гадовы француз памёр 11 ліпеня 2019 г. Дзевяць дзён таму ён быў адключаны ад сістэмы штучнага харчавання і гідратацыі.

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду паведаміў журналістам, што ў Ватыкане з болем прынялі навіну пра смерць Вэнсана Ламбэра.

“Мы молімся, каб Пан прыняў яго ў свой дом і выказваем блізкасць яго родным, а таксама ўсім, хто да апошняга падтрымліваў яго з любоўю і адданасцю. Будзем памятаць і паўторым тое, што сказаў Святы Айцец адносна гэтай балючай справы: Бог – адзіны гаспадар жыцця ад пачатку да натуральнай смерці, а наш абавязак – заўсёды бараніць яго і не скарацца перад культурай адчужэння”, - дадаў Алесандра Джызоці.

Папская акадэмія жыцця назвала смерць Ламбэра і яго гісторыю “паразай для нашага чалавецтва”. Адмысловае паведамленне было апублікавана на старонцы гэтай ватыканскай установы ў сацыяльнай сетцы “Твітэр”.

Вэнсан Ламбэр знаходзіўся ў коме з 2008 г., пасля таго як трапіў у сур’ёзнае дарожнае здарэнне. Пасля доўгіх цяжбаў, французскія судовыя органы пастанавілі адключыць яго ад сістэмы штучнага харчавання і гідратацыі.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

11 ліпеня 2019, 11:50