Пошук

Архіўнае фота Архіўнае фота  (ANSA)

Папа: няхай дар міру дасягне народаў, змучаных вайной і прыгнётам

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Regina Caeli, якая прайшла 1 красавіка 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа згадаў пра народы, якія пакутуюць ад адсутнасці міру.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак павіншаваў вернікаў з Пасхай, выказваючы шчырую падзяку ўсім, хто ў гэты перыяд даслаў яму пасланні блізкасці і малітвы. “Няхай дар міру Уваскрослага Пана дасягне гэтых людзей, сем’яў і супольнасцяў”, - сказаў ён.

“І няхай гэты дар міру дойдзе туды, дзе ён найбольш патрэбны: да народаў, змучаных вайной, голадам, усімі формамі прыгнёту”, - дадаў Святы Айцец, пасля чаго прывітаў групы пілігрымаў з розных частак свету, якія прысутнічалі на галоўнай ватыканскай плошчы.

 

01 красавіка 2024, 12:23