Пошук

Францішак з Мітпаралітам Антоніем. Архіўнае фота Францішак з Мітпаралітам Антоніем. Архіўнае фота  (Vatican Media)

Святы Айцец прыняў прадстаўніка Рускай Праваслаўнай Царквы

16 чэрвеня 2023 года ў Ватыкане адбылася сустрэча старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліта Валакаламскага Антонія з Папам Францішкам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Праваслаўны іерарх перадаў Пантыфіку прывітанне і пажаданне найхутчэйшага выздараўлення ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Напрыканцы сустрэчы суразмоўцы абмяняліся памятнымі падарункамі. Аб гэтым паведамляе сайт Аддзела. Афіцыйнай інфармацыі з боку Святога Пасада не было.

Раней Мітрапаліта Антонія прынялі Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П’етра Паралін і Сакратар па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Сустрэчы дазволілі абмеркаваць шэраг пытанняў двухбаковых адносін.
 

17 чэрвеня 2023, 11:02