Пошук

Мітрапаліт Валакаламскі Антоній з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам Мітрапаліт Валакаламскі Антоній з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам  

Высокі прадстаўнік рускага праваслаўя з візітам у Ватыкане

16 чэрвеня 2023 года ў Ватыкане адбылася сустрэча Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці, кардынала П'етра Параліна з старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата, Мітрапалітам Валакаламскім Антоніем.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Праваслаўны іерарх прывітаў Дзяржаўнага сакратара ад імя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. У сваю чаргу кардынал Паралін падзяліўся ўспамінамі аб сустрэчы з Кірылам падчас свайго візіту ў Расію.

Як паведамляецца на сайце Аддзела, “падчас працяглай размовы, якая прайшла ў цёплай атмасферы, бакі абмеркавалі шырокае кола актуальных пытанняў двухбаковых адносін”.

Мітрапаліт Антоній праводзіць рабочы візіт у Рым. 15 чэрвеня ў Ватыкане адбылася яго сустрэча з сакратаром па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. “Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў бягучага парадку дня адносін Рускай Праваслаўнай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касцёла”, - гаворыцца ў паведамленні на сайце АЗЦС.
 

16 чэрвеня 2023, 15:40