Пантыфік суправадзіў ініцыятыву кароткім лістом, у якім нагадаў, што сёлета па прычыне пандэміі не адбудуцца велікапосныя духоўныя практыкаванні ў Арыча, у якіх ён звычайна браў удзел разам з іерархамі і супрацоўнікамі Рымскай курыі, таму кожны будзе перажываць час рэкалекцый там, дзе яму будзе зручней. Францішак упэўнены, што ў гэтым дапаможа падораная кніга.
Духоўны трактат “Насі Пана ў сэрцы” быў напісаны ў XVII ст. Яго аўтарам, хутчэй за ўсё, з’яўляецца адзін з манахаў кляштару цыстэрсаў св. Бартола ў італьянскай Ферары.