Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа падарыў сваім супрацоўнікам “духоўныя дапаможнікі”

З нагоды пачатку Вялікага посту, Святы Айцец падарыў сваім бліжэйшым супрацоўнікам старажытны “духоўны дапаможнік” пад назвай: “Насі Пана ў сэрцы” (Abbi a cuore il Signore) і запэўніў іх у сваёй малітве.

Пантыфік суправадзіў ініцыятыву кароткім лістом, у якім нагадаў, што сёлета па прычыне пандэміі не адбудуцца велікапосныя духоўныя практыкаванні ў Арыча, у якіх ён звычайна браў удзел разам з іерархамі і супрацоўнікамі Рымскай курыі, таму кожны будзе перажываць час рэкалекцый там, дзе яму будзе зручней. Францішак упэўнены, што ў гэтым дапаможа падораная кніга.

Духоўны трактат “Насі Пана ў сэрцы” быў напісаны ў XVII ст. Яго аўтарам, хутчэй за ўсё, з’яўляецца адзін з манахаў кляштару цыстэрсаў св. Бартола ў італьянскай Ферары.
 

18 лютага 2021, 14:08