Францішак з жалем прыняў вестку пра смерць “руплівага пастыра”, які “служыў народу Божаму з мужнасцю” як першы біскуп Сан-Жазе-дус-Кампуса і арцыбіскуп Фларыянапаліса, а затым як пастыр дыяцэзіі Сан-Себасцьян-да-Рыа-дэ-Жанэйра. Пантыфік дзякуе Усемагутнаму “за тое, што падарыў Касцёлу ў Бразіліі такога шчодрага пастыра”, і ўзносіць гарачыя малітвы аб вечным шчасці для памерлага і суцяшэнні для ўсіх, хто аплаквае страту свайго дарагога пастыра.
Са смерцю іерарха Калегія кардыналаў налічвае 227 членаў, з якіх 128 – выбаршчыкі.