Пошук

Vatican News
Арцыбіскуп Пінтэр падчас сустрэчы з Уладзімірам Макеем. Фота: mfa.gov.by Арцыбіскуп Пінтэр падчас сустрэчы з Уладзімірам Макеем. Фота: mfa.gov.by 

Арцыбіскуп Пінтэр сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі

10 студзеня 2020 г. арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусі Уладзімірам Макеем ў сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі ў краіне.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны актуальны стан і перспектывы пашырэння дыялогу паміж Беларуссю і Святым Пасадам у розных галінах, “уключаючы супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках”, - паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў.

Адзначаецца, што міністр падзякаваў нунцыю “за ўклад у развіццё дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама за актыўнае садзейнічанне ў рэалізацыі знакавых для абодвух бакоў мерапрыемстваў”.

Арцыбіскуп Габар Пінтэр выконваў дыпламатычную місію ў Беларусі з 2016 г. 12 лістапада 2019 г. Францішак прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Гандурасе.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 студзеня 2020, 15:00