Падчас сустрэчы былі разгледжаны актуальны стан і перспектывы пашырэння дыялогу паміж Беларуссю і Святым Пасадам у розных галінах, “уключаючы супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках”, - паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
Адзначаецца, што міністр падзякаваў нунцыю “за ўклад у развіццё дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама за актыўнае садзейнічанне ў рэалізацыі знакавых для абодвух бакоў мерапрыемстваў”.
Арцыбіскуп Габар Пінтэр выконваў дыпламатычную місію ў Беларусі з 2016 г. 12 лістапада 2019 г. Францішак прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Гандурасе.