Пошук

Vatican News
Папа падчас візіту ў ліцэй  "Pilo Albertelli" Папа падчас візіту ў ліцэй "Pilo Albertelli"  (Vatican Media)

Святы Айцец нечакана наведаў рымскі ліцэй

20 снежня 2019 г. Папа здзейсніў візіт у рымскі ліцэй “Pilo Albirtelli”, недалёка ад базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Падзея не была прадугледжана афіцыйнай праграмай мерапрыемстваў з яго ўдзелам.

Святы Айцец прывітаў персанал навучальнай установы, а таксама моладзь, якая прыма ўдзел у напісанні разважанняў да набажэнства Крыжовага шляху, што праходзіла ў 2018 г. у рымскім Калізеі.

У двары ліцэя Папа звярнуўся да каля 800 юнакоў і дзяўчат. Ён казаў  пра небяспеку меланхоліі, якая можа з’явіцца ў выніку кепскага перажывання самотнасці, казаў пра бескарыслівую любоў, якая з’яўляецца “складаным шляхам”, што складаецца з ахвярнасці і цярплівасці. Закраналіся пытанні, звязаныя з міграцыяй і патрэбай у евангельскім сведчанні перад няверуючымі. Францішак павіншаваў моладзь з надыходзячым каляднымі святамі і нагадаў ім пра важнасць гульняў і сну, які “дае кісларод душы”.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 снежня 2019, 14:56