Папа спаслаўся на інфармацыю аб дажджы ў Абу-Дабі ў дзень яго прыбыцця, што ў гэтай частцы свету разглядаецца як спрыяльны знак, знак благаслаўлення. “Будзем спадзявацца, што ўсё менавіта так і адбудзецца”, - сказаў Францішак.
Ужо названы гістарычным, візіт Папы ў Эміраты сустракаецца з павышанай цікавасцю сусветных СМІ. 700 акрэдытаваных журналістаў з 30 краін свету будуць інфармаваць аб знаходжанні Францішка ў Абу-Дабі.