2019-02-03-viaggio-apostolico-emirati-arabi-u-1549218529820.jpg

Пантыфік спадзяецца на “добры візіт” у Абу-Дабі

3 лютага 2019 г., вітаючы журналістаў на борце самалёта па дарозе з Рыма ў сталіцу Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў – Абу-Дабі, Святы Айцец выказаў надзею на тое, што гэта будзе добры візіт.

Папа спаслаўся на інфармацыю аб дажджы ў Абу-Дабі ў дзень яго прыбыцця, што ў гэтай частцы свету разглядаецца як спрыяльны знак, знак благаслаўлення. “Будзем спадзявацца, што ўсё менавіта так і адбудзецца”, - сказаў Францішак.

Ужо названы гістарычным, візіт Папы ў Эміраты сустракаецца з павышанай цікавасцю сусветных СМІ. 700 акрэдытаваных журналістаў з 30 краін свету будуць інфармаваць аб знаходжанні Францішка ў Абу-Дабі.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 лютага 2019, 12:49