Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец падтрымаў культурна-дабрачынны праект у Славеніі

Святы Айцец скіраваў спецыяльнае пасланне арганізатарам дабрачынных канцэртаў “Кліч дабрыні” (Klic dobrote), падчас якіх збіраюцца сродкі на падтрымку славенскага аддзялення Caritas.

Зварот прымеркаваны да 30-годдзя гэтай культурнай ініцыятывы, якая традыцыйна праводзіцца напярэдадні Божага Нараджэння. Святы Айцец падзякаваў усім арганізатарам дабрачынных канцэртаў і пажадаў, каб яны спрыялі адзінству Касцёла і народа ў Славеніі. Ён нагадаў, што там, дзе няма адзінства, няма Божага Духа. “Пан заўсёды імкнецца да адзінства, што не азначае аднастайнасці”, - падкрэсліў Францішак.

“У кожнага ёсць свае якасці, свая харызма, свая індывідуальнасць, але заўсёды ў адзінстве, з Духам еднасці. Мы не павінны быць сектантамі, адзін супраць аднаго; мы не павінны быць людзьмі “партыйнымі”, - заўважыў Папа.
 

26 лістапада 2020, 12:48