Зварот прымеркаваны да 30-годдзя гэтай культурнай ініцыятывы, якая традыцыйна праводзіцца напярэдадні Божага Нараджэння. Святы Айцец падзякаваў усім арганізатарам дабрачынных канцэртаў і пажадаў, каб яны спрыялі адзінству Касцёла і народа ў Славеніі. Ён нагадаў, што там, дзе няма адзінства, няма Божага Духа. “Пан заўсёды імкнецца да адзінства, што не азначае аднастайнасці”, - падкрэсліў Францішак.
“У кожнага ёсць свае якасці, свая харызма, свая індывідуальнасць, але заўсёды ў адзінстве, з Духам еднасці. Мы не павінны быць сектантамі, адзін супраць аднаго; мы не павінны быць людзьмі “партыйнымі”, - заўважыў Папа.