Пошук

Vatican News
Кардынал Эдоарда Мэнікэлі падчас сустрэчы з Францішкам Кардынал Эдоарда Мэнікэлі падчас сустрэчы з Францішкам  (Vatican Media)

Кардыналу Мэнікэлі – 80: засталося 125 кардыналаў-выбаршчыкаў

14 кастрычніка 2019 г. споўнілася 80 гадоў кардыналу Эдоарда Мэнікэлі, арцыбіскупу-эмерыту архідыяцэзіі Анкона-Озіма. Такім чынам, ён страціў права ўдзельнічаць у магчымым канклаве.

Італьянскі іерарх з 1968 г. па 1991 г. працаваў у Вярхоўным трыбунале Апостальскай сігнатуры, а з 1992 г. па 1994 г. – у Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў, дзе быў сакратаром тагачаснага прэфекта, кардынала Акіле Сільвестрыні. У 1994 г. быў прызначаны арцыбіскупам К’еці-Васто, а у 2004 г. – арцыбіскупам Анконы-Озіма.

Францішак уручыў іерарху кардынальскі берэт 14 лютага 2015 г. У ліпені 2017 г. Мэнікэлі выйшаў на пенсію.

Колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў скарацілася да 125. У цяперашні час у Калегію кардыналаў уваходзяць 224 іерархі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 кастрычніка 2019, 14:12