Італьянскі іерарх з 1968 г. па 1991 г. працаваў у Вярхоўным трыбунале Апостальскай сігнатуры, а з 1992 г. па 1994 г. – у Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў, дзе быў сакратаром тагачаснага прэфекта, кардынала Акіле Сільвестрыні. У 1994 г. быў прызначаны арцыбіскупам К’еці-Васто, а у 2004 г. – арцыбіскупам Анконы-Озіма.
Францішак уручыў іерарху кардынальскі берэт 14 лютага 2015 г. У ліпені 2017 г. Мэнікэлі выйшаў на пенсію.
Колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў скарацілася да 125. У цяперашні час у Калегію кардыналаў уваходзяць 224 іерархі.