Пошук

Статуя святога Пятра на ватыканскай плошчы Статуя святога Пятра на ватыканскай плошчы 

У Ватыкане прадставяць дакумент аб прымаце і сінадальнасці

У Ватыкане будзе прадстаўлены дакумент Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінству пад назвай “Біскуп Рыма. Прымат і сінадальнасць у экуменічных дыялогах і адказах на энцыкліку Ut unum sint”.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Прэзентацыя адбудзецца 13 чэрвеня 2024 года падчас прэс-канферэнцыі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Як гаворыцца ў ватыканскім камюніке, гэта будзе студыйны дакумент, апублікаваны з ухвалы Папы Францішка і ўпершыню абагульняючы адказы на энцыкліку Ut unum sint і экуменічныя дыялогі па пытаннях прымата і сінадальнасці.

Дакумент завяршаецца прапановай Дыкастэрыі, у якой вызначаны найбольш значныя прапазіцыі, накіраваныя на аднаўленне “служэння адзінства” Біскупа Рыма, “прызнаванага і аднымі, і другімі”.

У прэс-канферэнцыі будуць браць удзел кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінству, і кардынал Марыё Грэк, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў. З дапамогай відэасувязі да прэзентацыі далучацца архіепіскап Хаяг Барсамян, прадстаўнік Армянскай Апостальскай Царквы пры Святым Пасадзе, і архіепіскап Іэн Эрнэст, дырэктар Англіканскага цэнтра ў Рыме і асабісты прадстаўнік Архіепіскапа Кентэрберыйскага пры Святым Пасадзе.
 

07 чэрвеня 2024, 13:57