Пошук

Падчас візіту арцыбіскупа  Галахера ў В'етнам 9-14 красавіка 2024 года. Ілюстрацыйнае фота Падчас візіту арцыбіскупа Галахера ў В'етнам 9-14 красавіка 2024 года. Ілюстрацыйнае фота 

Ханой: сустрэча ватыкана-в’етнамскай рабочай групы

17 мая 2024 года ў Ханоі прайшло пасяджэнне Сумеснай рабочай групы В’етнама і Святога Пасада. Гэтая сустрэча была першай пасля заключэння 27 ліпеня 2023 года пагаднення аб статусе рэзідэнцыі папскага прадстаўніка ў В’етнаме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустаршынямі сустрэчы сталі Тхі Тху Ханг, намеснік Міністра замежных спраў, і мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, намеснік сакратара па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі.

Бакі правялі шырокі і паглыблены абмен думкамі па адносінах паміж В'етнамам і Святым Пасадам, уключаючы пытанні, звязаныя з Каталіцкім Касцёлам у В'етнаме.

Пацвярджаючы свабоду Касцёла выконваць сваю місію на карысць усяго грамадства, было адзначана, што каталіцкая супольнасць у В’етнаме будзе працягваць натхняцца Настаўніцтвам Касцёла ў дачыненні да практыкі “жыць Евангеллем у свеце” і быць адначасова добрымі хрысціянамі і добрымі грамадзянамі.

Абодва бакі высока ацанілі прагрэс у адносінах В'етнама са Святым Пасадам, дзякуючы рэгулярным кантактам і кансультацыям, абмену дэлегацыямі высокага ўзроўню і дзейнасці рэзідэнцыі папскага прадстаўніка, арцыбіскупа Марэка Залеўскага.

Як падкрэсліваецца ў заяве, сустрэча прайшла ў атмасферы сардэчнасці, шчырасці і ўзаемапавагі.

Перад ад'ездам з В'етнама дэлегацыя Святога Пасада наведала прадстаўнікоў в'етнамскіх улад і сустрэлася з арцыбіскупам Ханоя Джозэфам Ву Ван Тхіенам.
 

17 мая 2024, 12:42