Пошук

Дыкастэрыя веравучэння Дыкастэрыя веравучэння 

Дыкастэрыя веравучэння рыхтуе дэкларацыю аб чалавечай годнасці

Дэкларацыя Dignitas infinita будзе апублікаваная 8 красавіка 2024 года. У той жа дзень у Зале Друку Святога Пасада адбудзецца яе прэзентацыя з удзелам прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Дэкларацыя Dignitas infinita, прысвечаная тэме годнасці кожнай чалавечай асобы, будзе прадстаўлена на прэс-канферэнцыі з удзелам кардынала Віктара Мануэля Фернандэса і мансеньёра Арманда Матэа, прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння, а таксама прафесара Паолы Скарчэлы, выкладчыцы рымскіх універсітэтаў Tor Vergata і Lumsa, адказнай за катэхізацыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Супольнасці святога Эгідзія.

Прэс-канферэнцыя пройдзе ў 12.00 гадзін 8 красавіка 2024 года і будзе трансліравацца ў прамым эфіры на Youtube-канале Vatican News. Праз каналы сінхроннага перакладу яе можна будзе паслухаць на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах.

02 красавіка 2024, 15:36