Пошук

Сядзіба Еўрапейскага парламента ў Брусэлі Сядзіба Еўрапейскага парламента ў Брусэлі  (AFP or licensors) Калонка рэдактара

Смутны дзень для ЕС

11 красавіка – смутны дзень для Еўропы, - заўважыў Андрэа Тарніелі ў каментары пасля галасавання Еўрапейскага парламента адносна ўключэння права на аборт у Хартыю асноўных правоў ЕС.

Тэкст: Андрэа Тарніелі / Пераклад і адаптацыя: Аляксандр Панчанка - Vatican News

Рашэнне аб тым, што “аборт, гэта значыць наўмыснае забойства самага безабароннага з чалавечых істот” стане “правам, і нават асноўным правам, красамоўна кажа пра этычны зрух, які адбываецца сёння”.

Вядома, што для ўступлення ў сілу рашэння Парламента неабходна адзінадушная ратыфікацыя 27 краінамі, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, а адзінадушнасці ў гэтай сферы будзе дасягнуць складана. Аднак ёсць сігнал: маўклівая, стомленая Еўропа, няздольная адзінагалосна распрацаваць дыпламатычныя ініцыятывы для спынення трываючай вайны, каб не трапіць у тую прорву, да якой свет накіроўвацца ўсё больш хуткім крокам; Еўропа, няздольная сумеснымі намаганнямі ўзяць на сябе цяжар міграцыйнага крызісу і неабходнасці ратаваць мігрантаў, каб Міжземнамор’е не працягвала быць могілкамі – Еўропа паказала, што сярод як прыярытэтаў знаходзіцца абвяшчэнне асноўных еўрапейскім правам той магчымасці, якая ўжо дазваляецца заканадаўствам большасці краін-членаў ЕС: забойства мужчын і жанчын на пачатковай стадыі іх жыцця.

За некалькі дзён да галасавання была абнародавана дэкларацыя Дыкастэрыі веравучэнні, у якой аборт быў названы адным з сур’ёзных парушэнняў чалавечай годнасці ў нашы дні. Таксама ў гэтыя дні Францішак сустракаўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай акадэміі сацыяльных навук, кажучы пра культуру адчужэння, якая становіцца культурай смерці, удараючы па самых слабых. Але “кожны чалавек мае права на годнае жыццё і на інтэгральнае развіццё, і ніводная дзяржава не можа ў гэтым асноўным праве яму адмовіць. Яно належыць кожнаму, нават калі хтосьці не вельмі эфектыўны, нават калі нарадзіўся або вырас з абмежаванымі магчымасцямі; на самай справе, гэта не ставіць пад сумнеў яго велізарную годнасць як чалавека, заснаваную не на абставінах, а на каштоўнасці яго існавання. Калі гэты элементарны прынцып не захоўваецца, то братэрства ды існаванне чалавецтва не мае будучыні” (Fratelli tutti, 107).
 

15 красавіка 2024, 12:12