Пошук

Прэзідэнт Чарнагорыі з візітам у Ватыкане

7 сакавіка 2024 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Якава Мілатавіча, Прэзідэнта Чарнагорыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Палітык правёў таксама сустрэчу з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Чарнагорыяй. Закраналіся тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, падкрэсліваўся станоўчы ўклад мясцовай каталіцкай супольнасці ў чарнагорскае грамадства. Гаворка ішла і пра некаторыя адкрытыя пытанні ў адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай.

Затым быў разгледжаны шэраг бягучых пытанняў, уключаючы шлях Чарнагорыі і іншых краін Заходніх Балкан да поўнай інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз, канфлікты ў Ізраілі і Палесціне і ва Украіне.
 

07 сакавіка 2024, 11:56