Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Рыме пройдзе VII Дзень катакомбаў

2 сакавіка 2024 года ў Рыме пройдзе VII Дзень катакомбаў, у рамках якога можна будзе бясплатна наведаць сем хрысціянскіх некропаляў, паведаміла Папская камісія па сакральнай археалогіі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Тэма сёлетняга вясновага Дня катакомбаў – Ад успаміну да малітвы. Яна нагадвае пра падрыхтоўчы шлях да Юбілею 2025 года.

Як гаворыцца ў паведамленні, наведвальнікі катакомбаў змогуць даведацца пра першую хрысціянскую супольнасць Рыма, пра людзей, падзеі і гісторыі, якія не страцілі сваёй значнасці і сёння. Гэтыя ўспаміны не могуць не выклікаць глыбокага разважання і малітвы да Пана і да сведкаў веры, чый прыклад і заступніцтва падтрымліваюць нас. Падчас візіту пілігрымы атрымаюць магчымасць спыніцца на імгненне ў цішыні, у малітве.

Скарыстацца бясплатным уваходам і экскурсіямі па падземных комплексах можна пасля папярэдняга браніравання. У некаторых катакомбах будуць таксама праводзіцца спецыяльныя мерапрыемствы, канцэрты і семінары для дзяцей. Усе ўдзельнікі Сёмага дня катакомбаў атрымаюць купоны на два ільготныя ўваходы ў адкрытыя для публікі катакомбы, якімі можна будзе скарыстацца да канца 2024 года.

Больш падрабязную інфармацыю і праграму Дня катакомбаў можна знайсці на сайтах: www.giornatadellecatacombe.it
www.catacombeditalia.va

18 лютага 2024, 10:10