Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: паслы як дакладчыкі на міжрэлігійных сустрэчах

Абмеркаванне і пацвярджэнне дынамікі рэлігійнага элемента як крыніцы прымірэння ў грамадстве – мэта серыі сустрэч на тэму: Марыя як мост паміж ісламам і хрысціянствам. У іх прымуць удзел паслы, акрэдытаваныя пры Святым Пасадзе, і прадстаўнікі Рымскай курыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ініцыятарам выступіла асацыяцыя Carità politica ў супрацоўніцтве з Папскай міжнароднай марыйнай акадэміяй. Першая сустрэча пройдзе ў сераду 28 лютага 2024 года ў Палацы святога Каліста ў рымскім раёне Трастэверэ.

Дакладчыкамі будуць: старшыня Акадэміі, айцец Стэфана Чэкін і пасол Ірана Махамад Хасэйн Махтары. Таксама выступяць паслы: Албаніі – Маджлінда Франгай, Балівіі – Тэрэса Сусана Субіета Серана дэ Васкес, Парагвая – Марыя Летысія Касаці Кабальера, дыпламат з Венгрыі – Крышціна Спілер і ліванская даследчыца Захраа Сбейці.
 

27 лютага 2024, 10:36