Пошук

Кардынал Раньера Канталамеса Кардынал Раньера Канталамеса 

Прапаведнік Папскага дома падрыхтаваў велікапосныя відэаразважанні

З 18 па 23 лютага 2024 года Францішак і яго супрацоўнікі перажываюць велікапосныя рэкалекцыі, прыпыніўшы ўсю публічную дзейнасць. На гэты час прапаведнік Папскага дома падрыхтаваў кароткія відэаразважанні для вернікаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Мяне папрасілі на працягу шасці дзён падзяліцца з вамі разважаннямі, працягласцю каля адной хвіліны”, - патлумачыў кардынал Раньера Канталамеса ў першым з шасці відэаролікаў, які быў апублікаваны ўвечары 19 лютага 2024 года на каналах Vatican News у сацыяльных сетках.

Іерарх заўважыў, што ў свеце не шмат слоў, здольных сказаць за хвіліну столькі, каб напоўніць цэлы дзень і нават жыццё, і да такіх адносяцца “словы, якія выйшлі з вуснаў Езуса”. У сваім разважанні ён засяродзіўся на пытанні, з якім Хрыстус звярнуўся да вучняў: “Чаго шукаеце?” (Ян 1, 38). Кардынал заклікаў кожнага спытацца ў сябе: “Чаго я шукаю ў жыцці?”.

“Калі не знойдзеш адказ адразу, я параю яго табе. Ты шукаеш таго, чаго шукаюць усе людзі: шчасця! Раней за Фрэйда, гэта зразумеў святы Аўгусцін, які казаў: “Усе жадаюць быць шчаслівымі!”. Але, у адрозненні ад Фрэйда, ён патлумачыў таксама прычыну гэтага ўсеагульнага “імпульсу”: “Ты зрабіў нас для сябе”, кажа ён Богу на пачатку сваёй Споведзі, “і неспакойнае сэрца наша, пакуль не адпачне ў Табе”. Брат ці сястра, правер і ўбач, ці не ў гэтым тлумачэнне тваіх шматлікіх смуткаў і турбот: у тым, што шукаў вады ў дзіравых вадасховішчах, а не ў крыніцы жывой вады, якой ёсць Бог”, - прапанаваў задумацца прапаведнік Папскага дома, спаслаўшыся на словы прарока Ераміі.
 

20 лютага 2024, 11:16