Пошук

Арцыбіскуп Рына Фізікела з лагатыпам Юбілею-2025 Арцыбіскуп Рына Фізікела з лагатыпам Юбілею-2025  (AFP or licensors)

Апублікаваны каляндар Юбілею 2025 года

На афіцыйным сайце Юбілейнага года можна азнаёміцца з датамі галоўных падзей, запланаваных Святым Пасадам на 2025 год.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Юбілейны год, у межах якога адбудзецца 37 мерапрыемстваў, пройдзе ў Касцёле пад дэвізам Пілігрымы надзеі. Яго арганізацыю Францішак даручыў арцыбіскупу Рына Фізікеле, прапрэфекту Дыкастэрыі па справах евангелізацыі.

Падрыхтавацца да Юбілею дапаможа спецыяльны Год малітвы, які распачаўся ў Касцёле ў 2024 годзе. Абвяшчаючы Год малітвы, Папа пажадаў вернікам “нанова адкрыць вялікую каштоўнасць і абсалютную неабходнасць малітвы”: у асабістым жыцці, у жыцці Касцёла, у свеце.

Юбілей распачнецца ўрачыстым адкрыццём Святых дзвярэй у базіліцы святога Пятра, якое 24 снежня 2024 года ўзначаліць Францішак.

Каляндар мерапрыемстваў Юбілею-2025

24 снежня 2024 года – Адкрыццё Святых дзвярэй у базіліцы святога Пятра
24 студзеня 2025 года – Юбілей свету СМІ, журналістыкі і камунікацыі
8 лютага 2025 года – Юбілей войска, паліцыі і службы бяспекі
16 лютага 2025 года – Юбілей мастакоў
21 лютага 2025 года – Юбілей пастаянных дыяканаў
8 сакавіка 2025 года – Юбілей валантарыяту
28 сакавіка 2025 года – 24 гадзіны для Пана
28 сакавіка 2025 года – Юбілей місіянераў міласэрнасці
5 красавіка 2025 года – Юбілей хворых і працаўнікоў службы аховы здароўя
25 красавіка 2025 года – Юбілей школьнай моладзі
28 красавіка 2025 года – Юбілей людзей з інваліднасцю
1 мая 2025 года – Юбілей людзей працы
4 мая 2025 года – Юбілей прадпрымальнікаў
10 мая 2025 года – Юбілей музычных гуртоў
16 мая 2025 года – Юбілей брацтваў
24 мая 2025 года – Юбілей дзяцей
30 мая 2025 года – Юбілей сем’яў, дзядуляў і бабуль, а таксама пажылых людзей
7 чэрвеня 2025 года – Юбілей рухаў, таварыстваў і супольнасцяў
9 чэрвеня 2025 года – Юбілей Святога Пасада
14 чэрвеня 2025 года – Юбілей спартоўцаў
20 чэрвеня 2025 года – Юбілей кіраўнікоў
23 чэрвеня 2025 года – Юбілей семінарыстаў
25 чэрвеня 2025 года – Юбілей біскупаў
26 чэрвеня 2025 года – Юбілей святароў
28 чэрвеня 2025 года – Юбілей Усходніх Цэркваў
28 ліпеня 2025 года – Юбілей моладзі
15 верасня 2025 года – Юбілей суцяшэння
20 верасня 2025 года – Юбілей працаўнікоў юстыцыі
26 верасня 2025 года – Юбілей катэхетаў
5 кастрычніка 2025 года – Юбілей мігрантаў
8 кастрычніка 2025 года – Юбілей кансэкраванага жыцця
11 кастрычніка 2025 года – Юбілей марыйнай духоўнасці
18 кастрычніка 2025 года – Юбілей свету місіянерства
30 кастрычніка 2025 года – Юбілей свету адукацыі
16 лістапада 2025 года – Юбілей бедных
21 лістапада 2025 года – Юбілей хораў і харыстаў
14 снежня 2025 года – Юбілей вязняў

Усе навіны пра Святы Год можна атрымаць на афіцыйным сайце і ў мабільным дадатку iubilaeum25, даступным на шасці мовах.

14 лютага 2024, 12:48