Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

У Ватыкане абнародавана праграма Вялікага тыдня і Вялікадня з Папам

29 лютага 2024 года Служба папскіх літургічных цэлебрацый абнародавала праграму публічных набажэнстваў з удзелам Святога Айца ў бліжэйшыя тыдні.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У Пальмовую нядзелю, 24 сакавіка, Папа будзе цэлебраваць Імшу на плошчы святога Пятра, падчас якой адбудзецца традыцыйная працэсія з пальмовымі галінкамі. У Вялікі чацвер, 28 сакавіка, ён узначаліць Эўхарыстыю са святарамі ў ватыканскай базіліцы. 29 сакавіка Святы Айцец будзе прысутнічаць на літургіі Вялікай пятніцы, а затым адправіцца ў рымскі Калізей для ўдзелу ў набажэнстве Крыжовага шляху.

У суботу, 30 сакавіка, Францішак узначаліць Імшу Пасхальнай Вігіліі ў базіліцы святога Пятра. 31 сакавіка, там жа, ён будзе цэлебраваць святочную велікодную Эўхарыстыю, пасля якой, з цэнтральнай лоджыі ватыканскай базілікі скіруе пасланне міру і ўдзеліць благаслаўленне Urbi et Orbi.
 

29 лютага 2024, 12:10