Пошук

Сустрэча з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы Сустрэча з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы  (Vatican Media)

Дыпламатыя Святога Пасада: галоўныя падзеі 2023 года

Апостальская Сталіца падтрымлівае паўнавартасныя дыпламатычныя адносіны з 184 краінамі свету без уліку наднацыянальных структур. Мінулы год быў плённым для ватыканскай дыпламатыі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што свае прадстаўніцтвы ў Рыме мае 91 дыпламатычная місія пры Святым Пасадзе, уключаючы Еўрапейскі Саюз і Суверэнны Мальтыйскі Ордэн. Да іх трэба дадаць прадстаўніцтвы Лігі арабскіх дзяржаў, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і офіс Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

У 2023 годзе адбыўся шэраг важных падзей для дыпламатыі Святога Пасаду. Былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны з Султанатам Аман. Адбылася ратыфікацыя дадатковага пагаднення да Дамовы паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Казахстан аб узаемных адносінах, заключанай 24 верасня 1998 года, якое тычыцца выдачы віз і дазволаў на жыхарства для замежных святароў і законнікаў, якія прыбываюць для служэння ў гэтай краіне. Акрамя таго, Святы Пасад заключыў пагадненне з В’етнамам аб статусе пастаяннага папскага прадстаўніка з рэзідэнцыяй у Ханоі. Яго прызначэнне адбылося 23 снежня.

У мінулым годзе адзначалася 100-годдзе дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Панамай, 70-годдзе – адносін з Іранам, 60-годдзе – з Рэспублікай Карэя і 50-годдзе – з Аўстраліяй.
 

08 студзеня 2024, 12:36