Пошук

Благаслалёная Марыя Антоніа дэ Сан-Хасэ Благаслалёная Марыя Антоніа дэ Сан-Хасэ 

Святы Айцец прызначыў дату кананізацыі Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ

Апостальская Сталіца абвясціла дату кананізацыі аргенцінскай манахіні, благаслаўлёнай Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ, заснавальніцы кангрэгацыі Дачок Боскага Збаўцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Пасля звычайных кансультацый з Калегіяй кардыналаў Святы Айцец Францішак прыняў рашэнне аб правядзенні кананізацыі благаслаўлёнай Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ (свецкае імя Антоніа дэ Пас і Фігероа), вядомай як Мама Антула, заснавальніцы Дома духоўных практыкаванняў у Буэнас-Айрэсе, народжанай у 1730 годзе ў Сіліпіцы, у аргенцінскай правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра, і памерлай 7 сакавіка 1799 года ў Буэнас-Айрэсе.

Яго Святасць пастанавіў, што абрад кананізацыі адбудзецца 11 лютага 2024 года, у шостую нядзелю звычайнага перыяду і ў гадавіну першага аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лурдзе”, - гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі па справах кананізацыі.

Беатыфікацыйны працэс Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ пачаўся ў 1905 годзе. У 2010 годзе Бэнэдыкт XVI ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнот Мамы Антулы, а Францішак, 3 сакавіка 2016 года – аб прызнанні цуду, які адбыўся праз яе заступніцтва. 27 жніўня 2016 года законніца была беатыфікавана ў сваім родным горадзе. 24 кастрычніка 2023 года Францішак упаўнаважыў Дыкастэрыю па справах кананізацыі абнародаваць дэкрэт аб другі цудзе, які прыпісваецца заступніцту благаслаўлёнай.
 

16 снежня 2023, 12:16